29 жніўня адбыўся 10-тысячны Марш Жанчын. Нажаль і гэтым разам не адбылося без затрыманняў.
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” вядома як мінімум пра 11 затрыманых.
Сярод іх:
- Арлоў Аляксей
- Таболіч Ігар
- Саніковіч Сяргей
- Трафімчык Іван
- Перагуд Вадзім
- Шалыгін Аляксандр
- Раентаў Аляксандр (брутальна выцягнуты АМАПам з тралейбуса №29)
- Раентава Наталля (брутальна выцягнутая АМАПам з тралейбуса №29)
- Мірончанка Аляксандр
- Жібуль Дзмітрый
- Волошко Глеб
Таксама былі затрыманыя журналіст Радыё Свабода Алесь Пілецкі і відэаператар Андрэй Рабчык, журналіст Белсату Зміцер Міцкевіч. Іх адвезлі ў Кастрычніцка РУУС, а паздней вызвалілі.
Акрамя таго, асуджаных дэманстрантаў 28 жніўня да адміністрацыйных арыштаў перавезлі ў ІВС Жодзіна. У спісе арыштантаў 60 чалавек.
Пятніца, 28 жніўня. Хроніка пераследу і суды
Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:
- +375 29 543 38 66 (у тым ліку Viber)
- @ViasnaSOS - тэлеграм
- + 375 17 377 55 40