Увечары 28 жніўня на плошчы Незалежнасці ў Мінску людзі зноў вышлі на мірную акцыю пратэсту. Жанчыны сталі ў "ланцуг салідарнасці". Да іх падыйшлі супрацоўнікі міліцыі і патрабуюць, каб жанчыны разышліся.
TUT.BY паведамляе, што сабраўшыхся міліцыянты ўзялі ў "кола". Каля 19.45 пачаліся затрыманні.
Паведамляецца таксама, што ў мікрараёне "Новая Баравая" міліцыяй быў затрыманы хлопец, які збіраў подпісы, каб пачаць адкліканне дэпутата Палаты прадстаўнікоў.
Тым часам "ланцугі салідарнасці" стыхійна з'яўляюцца ў розных кропках горада.