Павел Латушка. Фота: Радыё Свабода. Група невядомых у чорных масках сочаць за членам прэзідыума Каардынацыйнага савета апазіцыі Паўлам Латушкам з аўтамабіля. Пра гэта паведамляе сайт naviny.by.

«Каля дома мяне нахабна сустрэла "наружка". Geely 0932ЕІ-2, вядуць проста адкрыта. У чорных масках. Заблакаваны ўваход на Харужай 25/1 з унутранага двара супрацоўнікамі ў масках. Не выключаю затрыманне", - паведаміў палітык сваім памочнікам.

Былы міністр культуры і амбасадар у Польшчы і Францыі Павел Латушка працаваў дырэктарам Купалаўскага тэатра, але падтрымаў пратэстоўцаў пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў і міліцэйскага гвалту.

Крыніца: "Не выключаю затрыманне". Латушка заўважыў сачэнне каля свайго дома