У Баранавічах 27 жніўня пачнуцца суды над удзельнікамі страйку на Баранавічскім авіярамонтным заводзе. Усяго, па інфармацыі Беларускага радыё Рацыя, быў складзены 21 пратакол адміністрацыйнага правапарушэння.
Першых чацвярых страйкоўцаў павінны былі судзіць 24 жніўня. Але суд адклалі нібыта з-за патрэбы ў дапрацоўцы пратаколаў.
Баранавіцкія актывісты і праваабаронцы просяць усіх, хто можа, падысці на судовае паседжанне 27-га жніўня ў 14.30 па справе актывістаў страйку, каб падтрымаць БАЗаўцаў.
Крыніца: Удзельнікаў страйку на Баранавічскім авіярамонтным заводзе будуць судзіць