Пратэсты ў ноч з 9 на 10 жніўня. Фота "Нашай Нівы" Праваабарончы цэнтр "Вясна" збірае звесткі пра людзей, у дачыненні да якіх былі распачатыя крымінальныя справы пасля затрыманняў на акцыях пратэсту, якія пачаліся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта. Па стане на 25 жніўня "Вясне" вядома больш чым пра 60 падазраваных па такіх справах у розных гарадах краіны.

Артыкул 293 Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі)

Юры Васкрасенскі, бізнэсмэн і каардынатар штаба Віктара Бабарыка. Быў затрыманы 12 жніўня. На наступны дзень у сюжэце "Беларусь 1" яго назвалі арганізатарам пратэстаў у сталічным мікрараёне Уручча. Паводле інфармацыі ад яго жонкі, ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ па падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў па артыкулах 293 (масавыя беспарадкі) і 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый) Крымінальнага кодэкса. 

Уладзіслаў Карэцкі, валанцёр штаба Віктара Бабарыка, знаходзіцца ў СІЗА КДБ у якасці падазраванага па 293-м артыкуле.

Таксама затрыманы валанцёр штаба Бабарыка Ігар Ярмолаў. Паводле інфармацыі, якую паведамілі TUT.BY бацькі, ён быў збіты, цяпер знаходзіцца ў вайсковым шпіталі. Ён затрыманы таксама па артыкуле 293 КК РБ.

Папярэдне ў рамках справы аб масавых беспарадках затрыманыя яшчэ чатыры валанцёры штаба Віктара Бабарыка:

У Мінску працягваюцца затрыманні актывістаў штабу Бабарыкі

За пошнія некалькі дзён былі затрыманы яшчэ мінімум шэсць чалавек са штаба Віктара Бабарыкі і ініцыятывы "Сумленныя людзі

Таксама быў затрыманы дырэктар прыватнага прадпрыемства "Бондастыль" Сяргей Міхяёнак у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Сяргей быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыка. У ягонай кватэры прайшоў ператрус: забралі ноўтбукі, кампутар, усе мабільныя тэлефоны, асабістыя грошы жонкі. Вядома, што спачатку Сяргей быў у СІЗА КДБ, затым яго перавялі ў СІЗА-1 на Валадарскага, праз 10 дзён вызвалілі.

У Мінску затрымалі сябра ініцыятыў?ай групы Бабарыкі Сяргея Міхяёнка

12 жніўня ў Мінску быў затрыманы 48-гадовы Сяргей Міхяёнак, дырэктар прыватнага прадпрыемства «БондаСтыль». Сяргей быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, на ўласным аўтамабілі збіраў подпісы ў яго падтрымку, таксама быў зарэгістраваны ў якасці назіральніка на выбарах. Каардынатарам штаба Бабарыкі ён не быў.

Пад падпіску аб нявыездзе выпушчаны з СІЗА КДБ Ігар Бяленскі. Ён застаецца ў статусе падазраванага.

Сябраў ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыка Арцёма і Аляксандру Моладавых, затрыманых 12 жніўня дома ў Гомелі, перавезлі ў Мінск У ЦІП на Акрэсціна. Першапачаткова яны былі затрыманыя як падазраваныя паводле артыкула 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх"). Аднак абвінавачванне па гэтым артыкуле ім не прад'явілі - справу перакваліфікавалі ў 293 КК РБ. Паводле апошніх звестак, Моладавых адпусцілі з пад варты. Таксама Арцём Панасюк і Дзмітрый Нагайчанка вызваленыя без прад'яўлення абвінавачванняў. 

Сябраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі ў Гомелі "адпусцілі" з ІЧУ і адразу адправілі ў Менск

Сябраў ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі Арцёма і Аляксандру Моладавых, затрыманых 12 жніўня дома ў Гомелі, перавезлі ў Менск У ЦІП на Акрэсціна.

У статусе падазраванага па справе аб масавых беспарадках знаходзіцца валанцёр каманды Ціханоўскай Алег Маісеенка.

У межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 КК РБ) 13 жніўня затрыманыя актывісты анархісцкага руху Аляксандар Францкевіч і Акіхіра Ханода. Абодва яны пераведзеныя з ізалятара на вул. Акрэсціна ў СІЗА-1. Ім прад'яўлены абвінавачванні.

Затрыманых у Гомелі актывістаў Таццяну Канеўскую, Юрыя Уласава і Аляксандра Шабаліна перавезлі з Гомельскага ІЧУ ў мінскі СІЗА-1. Усе трое затрыманыя ў межах крымінальнай справы. Аляксандр Шабалін і Юрый Уласаў - у межах справы аб масавых беспарадках (293 КК РБ). Ім прал'яўлены абвінавачванні.

Расейцы Арцём Важанкоў і Ігар Рогаў. Як піша TUT.BY, 12 жніўня ў эфіры «Беларусь 1» паказалі сюжэт, дзе са спасылкай на Следчы камітэт гаварылася аб іх затрыманні ў якасці падазраваных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках. Важанкоў, хоць і па-ранейшаму з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы, быў адпушчаны на волю 15 жніўня.

28-гадовы дальнабойшчык Зміцер быў затрыманы дома 13 жніўня. Як распавяла TUT.BY яго мама, хлопец у ноч з 10 на 11 жніўня прысутнічаў на акцыі каля станцыі метро "Пушкінская". Яго папрасілі перагарадзіць дарогу машынай камунальнай службы. Ён гэта зрабіў, цяпер яму ставяць у віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса: ч. 2 арт. 293 (Масавыя беспарадкі), ч. 1 арт. 310 (Наўмыснае блакаванне транспартных камунікацый), ч. 3 арт. 214 (Крадзеж транспартнага сродку, учынены з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця або здароўя, альбо з пагрозай яго прымянення).

Абвінавачванне па ч. 1 арт. 293 КК РБ (арганізацыя масавых беспарадкаў) прад'яўленае Ігнату Сідорчыку. Паводле апошніх звестак, ён знаходзіўся ў ізалятары ў Жодзіна, верагодна, ужо пераведзены ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінск.

Таксама вядома, што па артыкуле 293 КК РБ былі затрыманыя Юрый Савіцкі (сябра ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, ужо прад'яўлена абвінавачванне, знаходзіцца пад вартай), Арцём Квашэўскі, Арцём Сацук і яшчэ мінімум 13 чалавек. Частка з іх знаходзіцца на свабодзе ў статусе падазраваных.

Віталь Шкляр, Аляксандр Гурнік, Ігар Гантавы - падазраваныя па справе аб "масавых беспарадках", адпушчаны з ІЧУ.

Затрыманыя ў рэгіёнах

Віктар Шаура быў затрыманы ў Наваполацку ўвечары 10 жніўня. 13 жніўня яго маці патэлефанаваў следчы з Віцебска і паведаміў, што яе сыну выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ. Віктар Шаура пераведзены ў віцебскі следчы ізалятар. У кватэры Шауры прайшоў ператрус.

У Карэлічах у межах справы аб масавых беспарадках (ч.1 арт. 293 КК РБ) у статусе падазраванага праходзіць Сяргей Уласевіч. Цяпер ён на волі пад падпіскай аб нявыездзе. Таксама пад вартай застаецца Дзяніс Кірэшчанка, верагодна па гэтай жа крымінальнай справе.

У Гродне справа аб масавых беспарадках заведзеная на давераную асобу Святланы Ціханоўскай Дзмітрыя Ціта. Ён на волі пад падпіскай. 

У Мазыры 19 жніўня затрымалі актывіста "Краіны для жыцця" Руслана Парфёнава, яго павезлі ў Мінск у Следчы камітэт.

У СІЗА Брэста знаходзяцца падазраваныя па справе аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК РБ) Ягор Пракапчук, Ілля Мігно, Віктар Панцялееў, Аляксандр Тэлешман.

У Мар'інай горцы па гэтым жа артыкуле праходзіць Аляксандр Мурын. Ён на волі.

У СІЗА Баранавічаў знаходзяцца Артур Халімончык і Раман Багнавец. Ім прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках). Таксама там жа знаходзіцца Данііл Богнат з Пінска. Яго таксама падазраюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі

Праваабаронцы патрабуюць неадкладнага вызвалення палітвязняў, затрыманых у межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках

Артыкул 363. Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Андрэй Сяргеенкаў з Полацка быў затрыманы 9 жніўня, знаходзіцца ў СІЗА Полацка (верагодна будзе пераведзены ў Віцебск). Андрэй з'яўляецца вайсковым юрыстам, жыве ў інтэрнаце пры вайсковай частцы, дзе прайшоў ператрус.

Справа па гэтым жа артыкуле заведзеная на Рамана Караневіча са Слуцка. Раман моцна збіты.

Як паведамляе TUT.BY, Міхаіл Сімакоў быў затрыманы 11 жніўня. Як паведамлялася, яго затрымалі ў раёне ГЦ "Дана Мол" з 10 тысячамі долараў у заплечніку — нібыта ён плаціў удзельнікам беспарадкаў. Сам Міхаіл Сімакоў і яго жонка распавялі іншую версію падзей: мужчыну затрымалі каля пад'езда людзі ў цывільным, ён падумаў, што гэта рабаванне — з сабой у яго было каля 9 тысяч долараў, выручаных ад продажу машыны (ёсць адпаведны дагавор). З ізалятара мужчыну выпусцілі 14 жніўня пад падпіску аб нявыездзе, аб абвінавачваннях у арганізацыі беспарадкаў нічога не паведамілі. Пры вызваленні яму не вярнулі грошы, а цяпер прад'явілі абвінавачванні па артыкуле 363 Крымінальнага кодэкса (супраціў супрацоўніку ўнутраных спраў).

Артыкул 364. Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Максім Кучынскі затрыманы 9 жніўня ў Слоніме на мірнай акцыі, абараняў дзяўчыну, якую пачалі біць. На наступны дзень яму далі 7 сутак арышту і адначасова пачалі крымінальную справу. Цяпер ён на волі пад падпіскай.

Алена Маўшук з Пінска знаходзіцца пад вартай у СІЗА-6 у Баранавічах. Папярэдне за тое, што з палкай нібыта замахвалася на супрацоўнікаў міліцыі (АМАП).

Таксама ў Баранавіцкім СІЗА знаходзіцца Віктар Купрык, які, на думку следства, кідаў растваральнік у супрацоўнікаў міліцыі. Па расказах сваякоў, мужчына проста вёз растваральнік дадому жонцы.

"Вясне" вядомыя прозвішчы яшчэ мінімум 6 чалавек, які знаходзяцца ў статусе падазраваных па дадзеным артыкуле і адначасова па артыкуле 342 КК РБ (Арганізацыя або ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Асобна па артыкуле 342 КК РБ распачатая справа ў адносінах да жыхара Мазыра Уладзіслава Падалінскага.

Інфармацыя будзе абнаўляцца.

Калі вашы блізкія пасля затрыманняў на мірных акцыях сталі фігурантамі крымінальных спраў, паведаміце, калі ласка "Вясне" па любым з указаных кантактаў.

Крыніца: Крымінальныя справы пасля акцый пратэсту. Што вядома "Вясне" на дадзены момант? Дапоўнена