25 жніўня ў судзе Заводскага раёна г. Мінска на 10.30 раніцы прызначаны судовы працэс над сябрай Кардынацыйнага Савета Вольгай Кавальковай. Жанчыну затрымалі ўчора раніцай каля прахадной МАЗ, куды Вольга прыйшла разам з прадстаўніком стачкама ў КС Сяргеем Дылеўскім. Абодва былі затрыманыя міліцыяй за нібыта несанкцыянаванае масавае мерапрыемства. Ноч да суда Вольга Кавалькова правяла ў ІЧУ на Акрэсціна. Дзе знаходзіцца Сяргей Дылеўскі - дакладна невядома. Суд над Вольгай Кавальковай адбываецца праз відэасувязь. Як паведамляе Еўрарадыё, сакратарка суда паведаміла, што ў кабінеце суддзі ёсць далучэнне да інтэрнэту. Але месцаў для слухачоў пасяджэння і журналістаў - амаль няма.