У ваенным шпіталі Мінску памёр 43-гадовы Генадзь Шутаў. Пра гэта TUT.BY распавялі сваякі берасцейца. Ён атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву 11 жніўня ў раёне Маскоўскай адміністрацыі Брэста падчас пратэстаў, піша tut.by. Сваякі двое сутак не маглі знайсці Генадзя Шутава. Высветлілі, што яго даставілі спачатку ў Брэсцкую абласную бальніцу, а затым верталётам пераправілі ў ваенны шпіталь у Мінск. Дачка Людміла распавядала TUT.BY, што ў бацькі агнястрэльная траўма, "пашкоджанні мозгу цяжкія і шырокія, лекары не даюць ніякага прагнозу".

Генадзь Шутаў
Генадзь Шутаў

Генадзь Шутаў памёр у шпіталі сёння, 19 жніўня, у 10.20.

У МУС паведамілі, што ў Брэсці ўвечары 11 жніўня міліцыя страляла ў пратэстоўцаў з агнястрэльнай зброі на паразу. Па дадзеных міліцыі, ёсць паранены. Ці мелі яны на ўвазе Генадзя Шутава, невядома.

Міліцыя ўдакладняе, што на паразу стралялі для абароны жыцця і здароўя супрацоўнікаў ад "групы агрэсіўна настроеных грамадзян з арматурай у руках", калі тых не спынілі папераджальныя стрэлы ўверх.

9-11 жніўня ў хуткую і бальніцы Брэста звярнуліся каля 100 чалавек з ударамі мяккіх тканін, траўмамі рук і ног, грудной клеткі, жывата. Шпіталізавалі 23 чалавекі, некаторым з іх спатрэбіліся аперацыі.

Нагадаем, увечары пасля выбараў і на наступны дзень у Брэсце адбыліся масавыя пратэсты гараджан і сутычкі з міліцыяй.

Крыніца: У шпіталі памёр мужчына з Брэста, у якога сілавікі стрэлілі на пратэстах