У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска з раніцы 18 жніўня праходзіць шэраг судовых пасяджэнняў над удзельнікамі акцыі, хутчэй за ўсё затрыманымі ў апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты 14 ліпеня. Суддзя Лукашэвіч Д.Г. разглядзіць адміністрацыйныя справы па ч. 1 арт. 23. 34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемства):

Суддзя Пісарэвіч А. В. вылучыў па 10 хвілін на разгляд адміністрацыйных спраў у дачыненні да:

Суддзя Скуратовіч А.А. разгледзіць справы:

Суддзя Бушава А.В. будзе судзіць:

Буйноўская Ганна Ігараўна судзіць наступных удзельнікаў:

Па 25 хвілін вылучыў суддзя Млечка А. В. на разгляд адміністратыўных спраў:

Чатыры адміністрацыйных справы разглядае суддзя Блізнюк Ю.А.:

Падрабязнасці разгляду некаторых спраў

Згодна з пратаколам Рафік Кенгерлі удзельнічаў у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве і крычаў лозунгі "Стоп таракан", "Жыве Беларусь!" і "Сыходзь" з 20.00 да 21.00 гадзін.

Сам Рафік Кенгерлі сцвярджаў, што выйшаў пагуляць у цэнтр горада, як звычайна. Сеў перадыхнуць на прыступках цырка, у гэты момант да яго падышлі супрацоўнікі АМАП, якія не прадставіліся, і забралі хлопца ў аўтазак. Рафік Кенгерлі быў у навушніках, нічога не чуў, са складзеным пратаколам не згодны.

Рафік Кенгерлі з братам Альбертам
Рафік Кенгерлі (у акулярах) з братам Альбертам у судзе

Сведкамі выступілі супрацоўнікі міліцыі Раман Герасімовіч і Канеўскі.

Суддзя А. Бушава ўдакладніла ў падсуднага, ці ведаў ён аб масавым мерапрыемстве і ці клікаў яго туды хто-небудзь. Рафік Кенгерлі адказаў адмоўна, падкрэсліў, што проста гуляў без якой-небудзь сімволікі. У той жа час у пратаколе аб адміністрацыйным правапарушэнні пазначаны няслушны час затрымання - у 20.10 Рафік Кенгерлі ўжо сядзеў у аўтазаку.

Пасля перапынку суддзя вынесла рашэнне адправіць матэрыялы адміністрацыйнай справы супраць Рафіка Кенгерлі ў РУУС на дапрацоўку.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Крыніца: У Мінску судзяць больш за 40 удзельнікаў мірных сходаў, якія прайшлі ў перыяд выбарчай кампаніі