Георгі Дзмітрук. Фота: Радыё Свабода Апоўдні 18 жніўня да актывіста з Кобрына Георгія Дзмітрука на дом прыехалі супрацоўнікі міліцыі на трох аўтамабілях з мэтай ягонага затрымання і вобшука яго хаты.

“Сябры! Я на нелегальным становішчы, у сувязі з спробай «пагаварыць». 3 машыны з панятымі! Кобрын! Не здавайся!” - паведаміў актывіст у фэйсбуку.

Перад гэтым раніцай Дзмітруку патэлефанавалі супрацоўнікі службы ўласная бяспекі УУС Брэсцкага аблвыканкама і запрашалі на размову. Па тэлефоне кантактаваць адмовіліся.

Сітуацыя з актывістам удакладняецца.

Крыніца: Актывіста з Кобрына Дзмітрука "трасуць" сілавікі