ЦІП на Акрэсціна. Фота: nn.by У сувязі з маштабнымі затрыманнямі ў Мінску ў Праваабарончы цэнтр "Вясна" звяртаецца шмат людзей, каб даведацца пра лёс родных і блізкіх.

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Міліцыя

11 жніўня МУС заявіла, што інфармацыю пра затрыманых можна атрымаць кругласутачна па тэлефоне 102. Неабходна паведаміць імя і прозвішча затрыманага, дату нараджэння. Нібыта супрацоўнікі паведамяць, ці ёсць чалавек у спісе да суда, але месца ўтрымання выдаваць не будуць.

Людзей, як правіла, для складання пратаколу адвозяць у РУУС таго раёна, дзе адбылося затрыманне. Можна тэлефанаваць у дзяжурную частку і спрабаваць даведацца, ці паступаў чалавек да іх. На практыцы – у РУУС амаль заўсёды адмаўляюць наяўнасць у іх затрыманых.

Нумары дзяжурных РУУС Мінска:

Калі праз тры гадзіны чалавека не адпусцілі, яго могуць даставіць у ЦІП або ІЧУ. Зараз у Мінску і ЦІП, і ІЧУ перапоўненыя, частку людзей перавозяць у ІЧУ Жодзіна.

Для Мінска актуальныя наступныя адрасы і тэлефоны:

Калі не паведамляюць, дзе знаходзіцца чалавек, можна падаць скаргу.

Бальніца

Затрыманыя могуць быць дастаўлены ў бальніцу, калі атрымалі моцныя траўмы. Пазнаваць у першую чаргу стаіць у хуткай дапамогі па тэлефоне 103, а таксама абзвоньваць бальніцы горада. 

Суд

Калі праз 72 затрыманага не адпусцілі, хутчэй за ўсё яго будуць судзіць.

Даведацца, ці паступіла справа блізкага сваяка ў суд, можна ў канцылярыі суда па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях:

Таксама зараз суды могуць праходзіць прама на ІЧУ, куды не дапускаюць сваякоў затрыманых.

Праваабаронца

Праваабаронцы "Вясны" збіраюць дадзеныя аб затрыманых у Мінску і рэгіёнах. 

СПІСЫ ЗАТРЫМАНЫХ НА МІРНЫХ АКЦЫЯ ПРАТЭСТУ

Cпіс затрыманых у Мінску 9,10 і 11 жніўня. Дапаўняецца

Затрыманні працягнулісяі ў сам дзень выбараў 9 жніўня, і ў ноч на масавых акцыях пратэсту. Па дадзеных МУС, у 33 гарадах краіны былі затрыманы 3000 чалавек.

Затрыманыя ў рэгіёнах 9, 10 і 11 жніўня. Спіс

ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых у рэгіёнах.

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Кантакты рэгіянальных прадстаўнікоў "Вясны"

Як я магу дапамагчы блізкаму?

Важная інфармацыя для родных і сяброў затрыманых.

Крыніца: Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?