Валанцёры і валанцёркі Валанцёрскай службы «Вясны» працягваюць маніторыць суды ў Мінску і некаторых рэгіёнах.  Па афіцыйных дадзеных падчас мірных акцый пасля выбараў па усёй Беларусі былі затрыманыя каля трох тысяч чалавек. «Вясна» працягвае збіраць дадзеныя пра гэтых людзей у Мінску і рэгіёнах. 10 жніўня чакалася, што над імі адбудуцца суды. 

Суды ў Мінску і рэгіёнах 10 жніўня. Спісы

З учарашняга дня вядома, што ў Жодзіна працягваецца практыка судоў прама ў будынках ізалятара і турмы. Там адбываецца судовы канвеер, якім бяруць удзел суддзі з навакольных гарадоў і некалькіх раённых судоў сталіцы. Вядома, што 10 жніўня ў Жодзіна асудзілі 20 чалавек. У асноўным, затрыманых мужчын асудзілі на 10 сутак. Вядома, што пяць чалавек адпусцілі на волю. Інфармацыі пра прозвішчы асуджаных і ў чым канкрэтна іх абвінавацілі няма. 

Па інфармацыі валанцёраў «Вясны», там усіх судзяць па арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Калі чалавек прызнае віну, то яго адпускаюць. Таксама тыя, хто выйшаў з ізалятара паведамляе пра вельмі дрэнныя ўмовы ўтрымання.

Валанцёры "Вясны" з мінскіх судоў паведамляюць наступныя вядомыя вынікі:

Суд Кастрычніцкага раёна Мінска:

Суд Партызанскага раёна Мінска:

Праваабаронцам "Вясны" паведамляюць, што на затрыманых на Камароўскім рынку склалі пратаколы па 23.34 КаАП. Адразу выдалі позву ў суд на 19-ае жніўня ў суд Першамайскага раёна Мінска.

Магілёў

Таксама судовы канвеер 11 жніўня працягваецца і ў Магілёве. Усіх затрыманых падчас акцый пратэсту судзяць наўпрост у памяшканні ізалятары. Суды праходзяць фактычна ў закрытым рэжыме. Усіх судзяць па ч. 1 арт. 23.34 КаАП. 

"Вясне" вядомыя наступныя вынікі судоў:

Бабруйск

Ворша

Інфармацыя дапаўняецца і ўдакладняецца.

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на акцыі пратэсту паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Спісы затрыманых:

Спіс затрыманых 9 і 10 жніўня ў Мінску

9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў.

 Спіс затрыманых у рэгіёнах Беларусі 9 і 10 жніўня

У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Крыніца: Да 25 сутак, судовыя канвееры ў ізалятарах. Суды 11 жніўня ў Мінску і рэгіёнах