Следчы камітэт увечары 10 жніўня заявіў, што працягвае расследаванне крымінальных спраў па фактах масавых беспарадкаў і гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў у ноч з 9 на 10 жніўня 2020 году ў Мінску і іншых рэгіёнах краіны, паведамляецца на афіцыйным сайце ведамства. Пратэст у Мінску, 9 жніўня. Фота:

Усяго тэрытарыяльныя падраздзяленні СК завялі 21 крымінальную справу па наступных артыкулах Крымінальнага кодэксу:

"У цяперашні час па падазрэнні ў здзяйсненні дадзеных злачынстваў затрыманыя больш за 80 чалавек. Большасць з іх — маладыя людзі ва ўзросце 20-25 гадоў. Частка падазраваных у момант затрымання знаходзіліся ў стане наркатычнага або алкагольнага ап'янення", — заяўляе СК.

Раніцай 10 жніўня паведамлялася, што акцыі пратэсту зафіксаваныя ў 33 гарадах Беларусі — на цэнтральных плошчах і каля выбарчых участкаў. Паводле МУС, затрыманыя каля 3000 чалавек, з іх каля тысячы ў Мінску, "у выніку сутыкненняў» пацярпелі 50 грамадзянаў і 39 супрацоўнікаў міліцыі, некаторыя шпіталізаваныя".

Афіцыйна: Пратэсты былі ў 33 гарадах, затрыманыя каля 3000 чалавек, узбуджаныя крымінальныя справы

Прэс-сакратрка Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі Вольга Чамаданава апублікавала ў Telegram заяву аб падзеях вечара 9 жніўня і ночы на 10 жніўня.

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на акцыі пратэсту паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

Спісы затрыманых:

Спіс затрыманых 9 і 10 жніўня ў Мінску

9 жніўня ў Беларусі праходзяць выбары прэзідэнта. Уся выбарчая кампанія, якая распачалася 8 траўня і цягнулася тры месяцы, суправаджалася масавымі рэпрэсіямі супраць грамадскіх актывістаў, незалежных журналістаў і блогераў.

 Спіс затрыманых у рэгіёнах Беларусі 9 і 10 жніўня

У асноўны дзень выбараў прэзідэнта па краіне працягваюць затрымліваць грамадзянскіх актывістаў і альтэрнатыўных назіральнікаў. ПЦ "Вясна" збірае звесткі пра затрыманых.

Крыніца: СК пра акцыі пратэсту пасля выбараў: Узбуджаная 21 крымінальныя справы, у межах якіх затрыманыя больш за 80 чалавек