Фота Уладзя Грыдзіна, "Радыё Свабода" Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", у Мінску загінуў адзін з удзельнікаў акцыі пратэсту, якая праходзіла ўвечары і ноччу з 9 на 10 жніўня ў Мінску.

Малады чалавек атрымаў чэрапна-мазгавую траўму, несумяшчальную з жыццём у выніку наезда на яго спецтэхнікі на прашпекце Пераможцаў. Медыкі хуткая дапамогі, якія прыехалі на месца здарэння, не змаглі яго ўратаваць.

Таксама па звестках "Вясны", у мінскіх лякарнях знахдзяцца дзясяткі пацярпелых падчас акцыі. Вядома, што два аддзяленні вайсковага шпіталі заняты параненымі. Таксма пацярпелыя знаходзяцца ў Бальніцу хуткай медычнай дапамогі і ў 6 бальніцы Мінска. 

Праваабаронцы "Вясны" Валянцін Стэфановіч адзначае, што ўся адказнасць за трагічныя падзеі ўчорашняга вечара поўнасцю ляжыць на Міністэрстве ўнутраных спраў, Савеце бяспекі Беларусі. Менавіта іх дзеянні прывялі да трагічных наступстваў.

Крыніца: На акцыі пратэсту ў Мінску загінуў адзін з удзельнікаў