У Мінску на вуліцы Веры Харужай затрымалі каардынатарку штаба Віктара Бабарыкі Марыю Калеснікаву, піша "Радыё Свабода". Вядома, што яе пасадзілі ў міліцэйскі бус і ўвезлі.

kalesnikava_573.jpg
Марыя Калеснікава

"Калі селі ў машыну і пачалі выязджаць з паркоўкі, дарогу заблакаваў серабрысты мікрааўтобус. Адтуль выйшлі прадстаўнікі міліцыі. Марыю сілай адвялі ў бус і з'ехалі»,паведамілі TUT.BY у штабе Ціханоўскай.

Паводле папярэдняй інфармацыі, Калеснікаву адвезлі ў Цэнтральнае РУУС, прычыну затрымання не назвалі.

У 23.05 адвакат паведаміў, што Марыю Калеснікаву адпусцілі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: У Мінску затрымалі і хутка адпусцілі Марыю Калеснікаву Дапоўнена