У апошні дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь працягваецца ціск на назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе размяшчаюцца ўчасткі, затрымлівае міліцыя, пагражаюць, праводзяць прафілактычныя гутаркі, асуджаюць на суткі. Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" вядомыя дзясяткі такіх выпадкаў, у тым ліку, у адносінах да назіральнікаў сваёй кампаніі. 8 жніўня працягваем збіраюць факты пераследу назіральнікаў па Беларусі. Як паведамляюць назіральнікі з участка для галасавання №104 і №105 Фрунзенскага раёна Мінска супрацоўнікі міліцыі ў цывільным праводзілі з імі прафілактычную гутарку. Незалежнага назіральніка ад кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксандр Пятрэнку і назіральніцу Вольгу Каваленку на сам участак для назірання не пусцілі, таму яны вымушаныя былі назіраць пад мінскай школай №16. Але на іх выклікалі міліцыю. Пасля гутаркі ў машыне, іх адпусцілі. Супрацоўнікі міліцыі іх сказалі ім: "Падыйдзіце да школы — увязе АМАП".

Мінск

Вядома, што каля школы №59 была затрымана назіральніца Іва Амбражэвіч. Яе таксама не дапусцілі на ўчастак для назірання. Яна знаходзілася на тэрыторыі школы, дзе размяшчаецца ўчастак для галасавання №33 Фрунзенскага раёна, дзе яна акрэдытаваная.

Супрацоўнікі міліцыі забралі з 103-га ўчастка Фрунзенскага раёна двух назіральнікаў: Георгія Максіменку і Алену Бужынскую. Камісія напісала заяву на парушэнне імі грамадскага парадку. Іх даставілі ў Фрунзенскае РУУС. Учора Алена распавяла, як ёй пагражаў прадстаўнік улады, на што яна напісала заяву ў міліцыю.

На ўчастку №69 Першамайскага раёна Мінска затрыманы назіральнік Віктар Краўчанка. Вядома, што на Краўчанку напісала заяву дырэктарка школы школы №190 Людміла Шыцік. Віктара Краўчанку даставілі на Акрэсціна.

Каля 18:30 на ўчастках №49 і 50 Кастрычніцага раёну Мінска былі затрыманыя супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным пяць назіральнікаў. Сярод іх — Аляксей КрылоўАрцём Фядотаў.

На ўчастку №50 у Калодзішчах затрымалі назіральніка Сяргея Суворава.

У Мачулішчах на адным з выбарчых участкаў была затрымана назіральніцы ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Ганна Біцень нібы за парушэнне грамадскага парадку.

Нарач

Каля 10 гадзін на выбарчым участку ў Нарачы быў затрыманы назіральнік Дзяніс Краўчук. Яго забралі прама з выбарчага ўчастка і адвезлі ў Мядзельскі РУУС.

Браслаў

На 5-ым участку для галасавання ў Браславе быў затрыманы назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Валер Трашчынскі.

Маладэчна

Супрацоўнікамі Маладзечанскага РАУС быў затрыманы назіральнік ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Уладзь Трэццяк.

Слуцк

На ўчастку №13 у Слуцку былі затрыманыя назіральніцы ад ініцыятывы "Сумленныя людзі" Валерыя Харэўка і Алла Трыко

Хроніка пераследу назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання:

Ціск на назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання працягваецца

7 жніўня - чацвёрты дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць збіраць паведамленні пра ціск на альтэрнатыўных назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе месцяцца памяшканні для галасавання, затрымлівае міліцыя і асуджаюць на суткі.

Затрыманні на выбарчых участках працягваюцца, назіральнікаў адпраўляюць на суткі

У трэці дзень датэрміновага назірання на выбарчыя ўчасткі сябры камісіі працягваюць выклікаць міліцыю, каб пазбавіцца ад альтэрнатыўных назіральнікаў. У той жа час раней затрыманых назіральнальнікаў судзяць, некаторых адпраўляюць на суткі.

На выбарчых участках масава затрымліваць назіральнікаў. Спіс

Кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць паведамляць, што ўчастковыя камісіі выклікаюць на назіральнікаў міліцыю за тое, што яны нібыта сваім назіраннем замінаюць працы камісіям. На некаторых участках назіральнікаў пад рознымі падставамі, у тым ліку з пагрозай прымянення сілы з боку міліцыі, пазбаўляюць магчымасці знаходзіцца непасрэдна ў памяшканні, а таксама сачыць за ходам датэрміновага галасавання.

У Мінску на ўчастках для галасавання затрымліваюць назіральнікаў

У першы дзень датэрміновага галасавання, 4 жніўня, кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" стала вядома пра два выпадкі затрымання незалежных назіральнікаў на ўчастках для галасавання. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Мінімум 16 чалавек за дзень. Пераслед назіральнікаў працягваецца Дапоўнена