За чатыры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі выбарчыя ўчасткі наведала небывалая раней колькасць грамадзян -  32.24% ад усіх выбарцаў.

Статыстыку публікуе сайт Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Болей за ўсіх прагаласавалі на Гомельшчыне – 42, 72%. Меней за ўсіх у горадзе Мінску - 26,45%.

Працэнт яўкі на выбарчыя ўчасткі мяняецца па нарастаючай. Калі ў першы дзень галасавання яўка склала 4,98%, 5 жніўня – 7,77%, 6 жніўня – 22,47%.

Па абласцях гэта выглядае наступным чынам:

Як прымушаюць галасаваць датэрмінова? Факты з розных гарадоў краіны. Частка 2

Датэрміновае галасаванне традыцыйна не абыходзіцца без прымусу ўдзельнічаць у ім работнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў і ўстаноў, вайскоўцаў і студэнтаў. Кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягвае збіраць выпадкі і паведамленні пра "загоны" са ўсёй краіны.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Крыніца: Чатыры дні датэрміновага галасавання: такога не было ніколі