Увечары 7 жніўня ў Мінску затрымліваюць удзельнікаў і ўдзельніцаў традыцыйных роварных акцый салідарнасці. Вядома, што ў затрыманні ўдзельнічаюць не толькі супрацоўнікі міліцыі, але і вайскоўцы. Масавыя затрыманні каля 22 гадзін адбываліся на Акадэміі Навук і Плошчы Перамогі. Раварыстаў затрымліваюць разам з роварамі. "Вясне" паведамілі, што каля станцыі метро Плошча Перамогі затрыманы Уладзіслаў Лакутэш.

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі на мірнай паведамляйце пра гэта праваабаронцам "Вясны" па нумары (029) 841 39 81 (Signal, WhatsApp, Telegram) ці такім наступнымі спосабамі:

 Гарачая лінія ПЦ "Вясна" на выпадак затрыманняў

Апошнім часам у сувязі са шматлікімі затрыманнямі колькасць зваротаў у праваабарончы цэнтр "Вясна" павялічваецца. Таму "Вясна" адкрывае новыя тэлефоны гарачай лініі.

Вясна-бот

Інфармаванне і дапамога пры затрыманні на мірных сходах (мітынгах). Водгук і сувязь: www.bit.ly/Viasna-Bot-Repor

Крыніца: У Мінску затрымліваюць удзельнікаў роварных акцый салідарнасці