Ілюстрацыйнае фота: назіральнік у Брэсце спрабуе маніторыць працэс галасавання 7 жніўня - чацвёрты дзень датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. "Праваабаронцы за свабодныя выбары" працягваюць збіраць паведамленні пра ціск на альтэрнатыўных назіральнікаў: ім тэлефануюць з міліцыі, выганяюць з участкаў і будынкаў, дзе месцяцца памяшканні для галавасання, затрымлівае міліцыя і асуджаюць на суткі. 

Брэст 

Назіральніца на ўчастку №72 Маскоўскага раёна г. Брэста Алена Кулікова паведаміла, што раніцай 7 жніўня да яе дадому прыходзілі са следчага камітэта. Жанчына сёння на выбарчым участку не была.

Назіральніца Інга Федасенка, якая акрэдытаваная на ўчастку №13 г. Кобрына распавяла, што ёй патэлефанавалі із Кобрынскага РАУС і запрасілі ў аддзяленне. Па якім пытанне - міліцыя не паведаміла. 

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Затрыманні на выбарчых участках працягваюцца, назіральнікаў адпраўляюць на суткі

У трэці дзень датэрміновага назірання на выбарчыя ўчасткі сябры камісіі працягваюць выклікаць міліцыю, каб пазбавіцца ад альтэрнатыўных назіральнікаў. У той жа час раней затрыманых назіральнальнікаў судзяць, некаторых адпраўляюць на суткі.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Ціск на назіральнікаў падчас датэрміновага галасавання працягваецца