Архивное фото: sovadmin.gov.by За тры дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі паспелі прагаласаваць  ажно 22,47% выбршчыкаў. Такую лічбу падае сайт Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

Болей за ўсіх прагаласавалі на Гомельшчыне – 30,22 %, Меней за ўсіх у горадзе Мінску - 18,89%.

Па абласцях гэта выглядае наступным чынам:

Працэнт яўкі на выбарчыя ўчасткі мяняецца па нарастаючай. Калі ў першы дзень галасавання яўка склала 4,98%, то 5 жніўня ў сераду ўжо 7,77%.

Назіральнікі: Завышаюць яўку нават пры празрыстай скрыні

Назіральнікі з участка для галасавання №6 Мінскага раёна ў Бараўлянах паведамляюць аб завышанай яўцы. Пра гэта сведчаць не толькі разыходжанне ў падліках назіральнікаў і дадзеных пратаколаў участковай камісіі, але і напоўненасць празрыстай скрыні.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Крыніца: Датэрміновае галасаванне ставіць новыя рэкорды – 22,47% за тры дні