Шостага жніўня ў Беларусі праходзіць трэці дзень датэрміновага галасавання. Незалежныя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" распавядаюць пра тое, што адбываецца на ўчастках і каля ўчасткаў для галасавання, бо большая частка назіральнікаў не дапушчана на іх. Назіральнікі з кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Гродна сёння сутыкнуліся з новай з’явай на выбарах. Незалежных назіральнікаў, якіх не пусцілі на самі ўчасткі, знаходзяць розныя шляхі, каб выканаць свае абавязкі перад грамадствам. І многія сталі лічыць яўку праз вокны.

Гродна

Гэтак жа зрабілі і многія гарадзенскія незалежныя назіральнікі кампаніі. Але камісіі і тут сталі перашкаджаць ім назіраць. Так, на выбарчым участку № 115 (вул. Пестрака 34/1), у будынку Гімназіі №9, дзе назіральнікі лічылі яўку выбаршчыкаў праз вокны, камісія закрыла вокны шторамі. Дарэчы, напярэдадні на гэтым участку назіральнікі налічылі 54 выбаршчыка, а камісія - 82.

У гэтым закрытым шторамі будынку знаходзяцца ажно тры участкі: №114, 115 і 116. І ўсе яны цяпер недаступныя для незалежнага назірання. А дырэктар школы ўвогуле праганяе назіральнікаў за плот школы і тлумацыць ім, што яны не маюць права знаходзіцца і на тэрыторыі адукацыйнай установы.

У Гародні гэта не першы выпадак перашкоды працы назіральнікам. Так, напярэдадні незалежнаму назіральніку на ўчастку №66 у Кастрычніцкім раёне Віктару Сухому адмовілі ў азнаямленні з пратаколам. Адначасова з гэтым у першы дзень датэрміновага галасавання там нібыта прагаласавал вельмі вялікая колькасць выбаршчыкаў аж - 208 чалавек. 

Іншая назіральніца  кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Арына Дзмітрыева 5 жніўня мела магчымасць прысутнічаць на ўчастку №120 Гародні цэлы дзень і лічыць колькасць тых, хто прыйшоз галасаваць. У выніку назіральніца налічыла 54 чалавекі. Але ў выніковым пратаколе яна ўбачыла лічбу 131

Рэчыца

Назіральніца кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" на ўчастку для галасавання №6 бачыла, як у кабінку для галасавання ўвайшлі адразу дзве жанчыны. Прычым адна з іх - сябра камісіі выбарчага ўчастку №21, які знаходзіцца недалёка. Калі яна сыходзіла, то паведаміла сябрам камісіі №6, што на яе ўчастку "таксама вялікая яўка".

Слуцкі раён

Незалежная назіральніца Надзея Каліда паскардзілася ў Слуцкую раённую выбарчую камісію на тое, што шостага жніўня сябры выбарчай камісіі на ўчастку №62 у вёсцы Сярагі знаходзяцца без масак, не выконваюць сацыяльнае дыстанцыяванне падчас і тым самым ігнаруюць рэкамендацыі Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Будзе дапаўняцца.

Другі дзень датэрміновага галасавання: дзяжурствы пад уваходамі і пазбаўленне акрэдытацыі

5 жніўня на выбарчых участках праходзіць другі дзень датэрміновага галасавання. Незалежных назіральнікаў ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” па-ранейшаму не дапускаюць да маніторынгу хода выбараў.

Што адбываецца на выбарчых участках у першы дзень датэрміновага галасавання

4 жніўня ў 10.00 па ўсёй краіне адчыніліся ўчасткі для датэрміновага галасавання па выбарах прэзідэнта. Акрэдытаваныя назіральнікі кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" адзначаюць, што іх не дапускаюць да назірання, выдаляюць з памяшканняў для галасавання і нават з будынкаў, дзе змяшчаюцца ўчасткі.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Камісіі працягваюць хавацца ад назіральнікаў. Трэці дзень датэрміновага галасавання Фота