У трэці дзень датэрміновага назірання на выбарчыя ўчасткі сябры камісіі працягваюць выклікаць міліцыю, каб пазбавіцца ад альтэрнатыўных назіральнікаў. У той жа час, раней затрыманых назіральнальнікаў судзяць, некаторых адпраўляюць на суткі.
Мінск
Назіральніка Іллю Разбойнікава затрымала міліцыя на выбарчым участку №47 Першамайскага раёна Мінска. Ён на назіранне вылучаўся ад грамадзянаў.
Віталя Трыгубава яшчэ 5 жніўня з участку №29 Савецкага раёна г. Мінска забраў АМАП. Сёння над назіральнікам распачаўся судовы працэс. Хлопца вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП) і непадпарадкаванні міліцыі (арт. 23.4 КаАП),
Смілавічы
Затрыманага ўчора назіральніка Яраслава Недасекіна асудзілі на 8 сутак арышту. Нагадаем, на хлопца сябры камісіі №20 г.п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна выклікалі міліцыю праз тое, што Яраслаў адмаўляўся сыходзіць з участку. Першапачаткова ён быў у спісе назіральнікаў, але пазней яму паведамілі, што спіс змяніўся, а яго прысутнасць на ўчастку непажадана.
На выбарчых участках масава затрымліваць назіральнікаў. Спіс
Нагадаем, раней былі затрыманыя і асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў Іван Дубовік - 10 сутак, Алег Гіргесон - 6 сутак.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Крыніца: Затрыманні на выбарчых участках працягваюцца, назіральнікаў адпраўляюць на суткі.