На сайце Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з’явілася інфармацыя аб ходзе датэрміновага галасавання.

Так, за два дні датэрміновага галасавання на выбарах Прэзідэнта Беларусі паспелі выказаць сваё волевыяўленне 12,75%

Болей за ўсіх прагаласавалі на Гомельшчыне – 16.44%, Меней за ўсіх у Гарадзенскай вобласці – 10.01%

Працэнт яўкі на выбарчыя ўчасткі мяняецца па нарастаючай. Калі ў першы дзень галасавання яўка склала 4,98%, то 5 жніўня ў сераду ўжо 7,77%.

У Беларусі афіцыйнага пацверджання прычын, па якіх выбаршчык галасуе датэрмінова не патрабуецца. Выбарчыя камісіі хутчэй зацікаўленыя ў тым, каб як мага болей людзей прагаласавала датэрмінова. Так, на прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе ўдзел у датэрміновым галасаванні прынялі 28% грамадзян, якія бралі ўдзел у галасаванні, у 2015 годзе – 36 %.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

Крыніца: ЦВК: За два дні амаль трынаццаць працэнтаў выбаршчыкаў узялі ўдзел у датэрміновым галасаванні