Назіральнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Верхнядзвінску звярнуліся з прапановай да тэрытарыяльнай выбарчай камісіяй, дзе прасілі арганізаваць назіранне на выбарчых участках №№1-4 па распрацаванаму для ўсіх участковых камісій графіку. Назіральнікі мяркуюць, згодна з арт. 13 Выбарчага кодэкса, усе акрэдытаваныя назіральнікі маюць права назіраць за выбарчым працэсам.

prapanova_cvk.jpg
Зварот назіральнікаў да Верхнядзвінскай раённай камісіі

А вось назіральнік з Віцебску Леанід Свецік звярнуўся з прапановай адразу ў Цэнтрвыбаркам. Ён палічыў, што рэкамендаваны ЦВК спосаб вызначэння прысутнасці назіральнікаў – па чарзе акрэдытацыі на выбарчым участку – несправядлівым і дыскрымінацыйным.

Леанід Свецік прапануе праводзіць штодня на выбарчым участку лёсаванне: у дні датэрміновага галасавання з 9.45 да 9.55, а ў асноўны дзень выбараў – з 7.45 да 7.55.

Удзельнічаць у такім парадку вызначэння прысутнасці на ўчастку, на думку назіральніка, могуць толкьі тыя зарэгістраваныя назіральнікі, што з’явіліся на выбарчы ўчастак у вызначаны час.

Удзельнікамі вызначэння назіральнікаў спосабам лёсавання павінны быць толькі тыя зарэгістраваныя назіральнікі, якія з'явіліся на выбарчы ўчастак ва ўстаноўлены час.

“Прапанаваны мною спосаб можа быць выкарыстоўваецца толькі на тых участках, дзе колькасць акрэдытаваных назіральнікаў перавышае квоты, устаноўленыя Цэнтральнай камісіяй”, - падкрэслівае Леанід Свецік у звароце.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: "Штодня на выбарчым участку праводзіць лёсаванне". Якія змены прапануюць назіральнікі па допуску іх на ўчасткі