Напрыканцы першага дня датэрміновага галасавання на некаторых выбарчых участках вывесілі пратаколы без адпаведных подпісаў.  Так, на ўчастку №102 Фрунзенскага раёна г. Мінска ў пратаколе пазначана, что было выдадзена 37 бюлетэняў выбаршчыкам, аднак ні подпіса сябры камісіі Жалезнай Г., ні старшыні камісіі Каржанеўскай Г. у ім няма. 

protokol_bez_podpisa.jpg
Выніковы пратакол першага дня датэрміновага галасавання

 Падобны пратакол был вывешаны на ўчастку №64 Кастрычніцкага раёна г. Гродна, дзе замест подпісаў сябры камісіі Т. Шылко і старшыні С. Сяргейка проста напісана слова "подпіс". Аднак унізе пратакол завераны подпісам старшыні. У першы дзень галасавання там было выдадзена аж 106 бюлетэняў з 2500. 

protokol_bez_podpisa2.jpg
Выніковы пратакол першага дня датэрміновага галасавання

 Без пазначэння імёнаў і прозвішчаў сябры і старшыні камісіі аказаўся выніковы пратакол на ўчастку №32 в. Зацітава Слабада. Пры гэтым дакладнасць выдадзеных 9 бюлетэняў старшыня камісіі Н. Аўдзеева зацвердзіла. Хто ж сябраў камісіі пакінуў свой подпіс пад пратакол - загадка. 

protokol_bez_podpisa4.jpg
Выніковы пратакол першага дня датэрміновага галасавання

 У аг. Ратамка таксама за першы дзень галасавання было выдадзена 9 бюлетэняў. Аднак ні подпісаў, ні прозвішчаў у адпаведных графах пратакола не пазначана. Што перашкодзіла старшыні гэтай участковай камісіі Н. Громавай паставіць яшчэ адзін подпіс - незразумела. 

protokol_bez_podpisa1.jpg
Выніковы пратакол першага дня датэрміновага галасавання

Нагадаем, згодна з арт. 53 Выбарчага кодэкса: 

У перыяд датэрміновага галасавання штодня старшыня або намеснік старшыні ўчастковай камісіі складае пратакол, у якім указваюцца колькасць бюлетэняў, атрыманых участковай камісіяй, колькасць грамадзянаў, якія атрымалі бюлетэні для галасавання (у апошні дзень датэрміновага галасавання - агульная колькасць грамадзянаў, якія атрымалі бюлетэні для галасавання), колькасць сапсаваных бюлетэняў і колькасць нявыкарыстаных бюлетэняў. Пратакол падпісваецца старшынёй або намеснікам старшыні і членам камісіі. Копія пратакола вывешваецца для ўсеагульнага азнаямлення ў памяшканні ўчастковай камісіі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Некаторыя пратаколы першага дню датэрміновага галасавання аказаліся без подпісаў Фота