Датэрміновае галасаванне. Фота: intex-press.by У першы дзень датэрміновага галасавання супрацоўнікі міліцыі затрымалі на ўчастку для галасавання №52 Кастрычніцкага раёна Мінска назіральніка ад ініцыятывы "Чэсныя людзі" Івана Дубовіка. Паводле папярэдняй інфармацыі, ён быў затрыманы за тое, што падаваў скаргі ад ініцыятывы.

Ён паспеў паведаміць, што яго вязуць у Кастрычніцкі РАУС. Аднак там сваякам адмаўляюцца прадастаўляць інфармацыю аб яго месцазнаходжанні.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Крыніца: У Мінску на ўчастку для галасавання затрымалі назіральніка