Кандыдатка ў прэзыдэнты Святлана Ціханоўская падчас наведвання Баранавічаў паведаміла пра затрыманне блогера Мікалая Маслоўскага.
«Гэта яшчэ не спынілася, усё працягваецца», — паведаміла яна.
Мікалай Маслоўскі з'яўляецца даверанай асобай кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай.
Як піша Радыё Свабода, блогера затрымалі пад час стрыму.
Ён паспеў сказаць, што хоча пагутарыць пра фатаграфаванне бюлетэняў выбаршчыкамі падчас галасавання.
У гэты час да яго падышлі невядомыя і трансьляцыя спынілася.
Мікалай Маслоўскі мае на youtube старонку «Беларусь за перамены» у якой 36,8 тысяч падпісчыкаў.