Як стала вядома праваабаронцам "Вясны", 31 ліпеня для адбыцця раней вынесеных адміністрацыйных арыштаў затрымліваюць актывістаў у Оршы, Наваполацку і іншых гарадах краіны.

Так, вядома, што для адбыцця 15-суткавага арышту ў Оршы быў затрыманы адміністратар тэлеграм-каналу "Орша для жыцця" Аляксандр Андрэеў. 

Таксама сёння асудзілі на 25 базавых велічынь штрафу Кацярыну Гарэлікаву, а прама з суда ў ІЧУ забралі Генадзя Ларыёнава. Ён быў асуджаны на 15 сутак арышту яшчэ 26 чэрвеня. 

Вядома, што за кратамі знаходзіцца і Міхаіл Чамурака

У Наваполацку забралі з дома Андрэя Зуева для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў 14 сутак. Мужчыне пагражалi, што сацыяльная служба прыйдзе для праверкі ўмоў пражывання яго малых дзяцей.

На 14 сутак таксама забралі і Артура Сiнега прама з працы - завода Нафтан.

У Брэсце яшчэ 28 ліпеня быў затрыманы Андрэй Шарэнда, сёння яго даставілі ў суд. Яго вінавацяць па арт. 23.34 КаАП за тое, што ён нібыта размясціў заклікі да ўдзелу ў несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах ў тэлеграм-канале. 24 ліпеня ў доме Андрэя Шарэнды адбыўся ператрус, міліцыя канфіскавала лічбавыя носьбіты і прылады. 

Крыніца: На час выбараў актывістаў ізалююць: затрымліваюць для адбыцця папярэдне прызначаных арыштаў Дапоўнена