У чацвер, 30 ліпеня, у парку Дружбы народаў на плошчы Бангалора ў 18:00 пачаўся агітацыйны пікет кандыдаткі ў прэзідэнты Беларусі Святланы Ціханоўскай.
Праз сітуацыю з затрыманнем "баевікоў" улады прынялі рашэнне арганізававаць узмоцненыя захады бяспекі ў месцы правядзення пікетаў. Таму яшчэ раніцай 30 ліпеня парк Дружбы народаў быў абнесены металічнымі агароджамі.
Таксама раніцай 30 ліпеня дзяржсакратар Андрэй Раўкоў на сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты ў ЦВК заявіў, што ў краіне на волі знаходзіцца 170 баевікоў, навучаных падрыўной і снайперскай дзейнасці, з гэтага ёсць рызыка ў асноўным на масавых мерапрыемствах. Раўкоў папярэдзіў, што акрамя загарод на мітынгах будуць стаяць рамкі і будзе праводзіцца дагляд тых, хто прыйшоў на мерапрыемства. Кандыдатка Святлана Ціханоўская пракаментавала гэта, што ўсе запланаваныя масавыя мерапрыемствы яе штаба будуць праходзіць у планавым рэжыме, аднак будуць узмоцненыя меры бяспекі.
ГУУС Мінгарвыканкама папярэдзіў таксама аб узмоцненых мерах бяспекі на мітынгу ў парку Дружбы народаў і аб тым, што ўсіх тых, хто прыйшоў, будуць здымаць на камеру.
Таксама за некалькі гадзін да пачатку мітынгу недалёка ад парку Дружбы народаў сабраліся дзясяткі аўтазаў, аўтобусаў з супрацоўнікамі АМАПу і супрацоўнікамі міліцыі.
"Радыё Свабода" вядзе стрым, але паведамляецца пра дрэнную сувязь інтэрнэта, а часам і наогул яго адсутнасць.
Крыніца: Агітацыйны пікет Святланы Ціханаўскай ва ўмовах падвышанай бяспекі: як гэта Фота Відэа