Пётр Маркелаў. Фота: belsat.eu Увечары каля 23:30 пад будынкам СІЗА №1 у Мінску, дзе аб'явілі галадоўку сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава, супрацоўнікі АМАПу затрымалі актывіста Пятра Маркелава. Ён з іншымі прыйшоў падтрымаць дзяўчыну Дзмітрыя Вольгу Каракіну, якая трымае там галадоўку з 26 ліпеня. Прычына затрымання – нібы актывіст падобны на нейкага чалавека, у адносінах да якога маюцца падставы для затрымання. Пятра Маркелава павезлі ў невядомым накірунку. Верагодна, у РУУС Цэнтральнага раёна Мінска.

Нагадаем, з 26 ліпеня сваякі палітвязня – маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна – абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА№1 з патрабаваннем вызваліць Дзмітрыя Фурманава. Цягам трох сутак з пачатку галадоўкі ні міліцыя, ні прадстаўнікі ўлады ніяк не рэагавалі на галадоўнікаў. 29 ліпеня раніцай паведамілі, што Дзмітрыя перавезлі ў следчы ізалятар у Жодзіне. Вольга Каракіна працягнула галадоўку на вуліцы Валадарскага. Падтрымаць яе прыходзіць шмат людзей, у тым ліку ноччу. Але 29 увечары да будынка СІЗА №1 на мікрааўтобусе прыехалі супрацоўнікі АМАПу, якія нейкі час дзяжурылі там.

Палітвязня Дзмітрыя Фурманава, сваякі якога галадаюць каля СІЗА, перавялі ў Жодзіна

На падставе рашэння следчага палітычнага зняволенага Дзмітрыя Фурманава перавялі з мінскага СІЗА-1 у следчы ізалятар у Жодзіна. Пра гэта бацькам Фурманава паведамілі ў СІЗА-1.

Крыніца: Пад СІЗА ў Мінску затрымалі Пятра Маркелава