Сярэдняя школа № 59 г. Мінска Заўтра, 14 ліпеня, адбудзецца рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі. Аднак часу зарэгістраваным кандыдатам агітаваць за сваю кандыдатуру застаецца менш за месяц. На бягучай выбарчай кампаніі беларускія ўлады значна скарацілі колькасць месцаў, памяшканняў для агітацый, а тыя якія засталіся — не ўсе прыдатныя для гэтых мэтаў з-за сваёймаланаведвальнасці, дрэннай транспартнай даступнасці і шэрагу іншых прычын.

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка правёў маніторынг памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў і іх давераных асоб з выбаршчыкамі ў Фрунзенскім раёне Мінска. Галоўны крытэрый ацэнкі дадзеных памяшканняў — адпаведнасць патрабаванням безбар'ернага асяроддзя. Менавіта гэты прыкмета вызначана ў якасці галоўнага патрабавання на паседжанні Фрунзенскай раённай камісіі па выбарах, на якім ўзгадняліся месцы для перадвыбарчых сходаў у памяшканнях. Згодна з Рашэннем Мінгарвыканкама ў Фрунзенскім раёне Мінска выдзелена восем актавых залаў навучальных установаў для агітацыйных сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі. У параўнанні з выбарчай кампаніяй 2015 года колькасць месцаў для сходаў скарацілася амаль у сем разоў (з 54 да 8).

frunzensk_raion.png
На карце раёна адзначаны месцы, якія ўлады адвялі для сходаў. Некаторыя мікрараёны засталіся без такіх памяшканняў, як напрыклад мікрараён "Захад", "Масюкоўшчына", "Каскад". На густанаселены мікрараён "Сухарава" выдзелена толькі адно месца каля мінскай кальцавой аўтадарогі. Тры школы знаходзяцца ў крокавай даступнасці адна ад адной.

Публікуем рэйтынг памяшканняў для правядзення сустрэч кандыдатаў з выбаршчыкамі ў Фрунзенскім раёне ад найлепшага да горшага, а таксама высновы назіральніка аб тым, ці сапраўды ўсе памяшканні адпавядаюць патрабаванням безбар'ернага асяроддзя, як гэта сцвярджаў на паседжанні Фрунзенскага выбаркама старшыня Аляксандр Хіжняк.

1. Актавая зала ДУА "Сярэдняя школа № 59 г. Мінска" (вул. Лідская, 8) 

Плюсы:

2. Актавая зала ДУА "Сярэдняя школа № 199 г. Мінска" (вул. П.Панченкі, 32)

Плюсы: 

3. Актавая зала ДУА "Гімназія № 43 г. Мінска" (вул. Казіміраўская, 5) 

Плюсы:

Мінус:

4. Актавая зала ДУА "Гімназія № 33 г. Мінска" (вул. Шаранговіча, 42) 

Плюсы:

Мінус:

5. Актавая зала ДУА "Сярэдняя школа № 99 г. Мінска" (вул. Берута, 13) 

Плюс:

Мінус:

6. Актавая зала ДУА "Гімназія № 31 г. Мінска" (вул. Мазурава, 6)

Плюсы:

Мінусы:

7. Актавая зала ДУА "Сярэдняя школа № 125 г. Мінска" (вул. Жудро, 15) 

Плюсы:

Мінусы:

8. Актавая зала ДУА "Сярэдняя школа № 201 Г. Мінска" (вул. Кунцаўшчына, 20) 

Плюс:

Мінус:

Выснова — 25% месцаў малодоступны для вазочнікаў 

"Як мы бачым, адна з васьмі школ не мае нармальнага прыстасавання для калясачнікаў наогул, адна мае каля школы, але каб патрапіць да самой школы вазочніку трэба зрабіць вялікі круг прыкладна ў кіламетр — наваколлі не прыстасаваныя, мікрараён стары (школа №125). Атрымліваецца, што 25% месцаў у Фрунзенскім раёне, якія ўлады выдзелілі кандыдатам для сустрэч з выбаршчыкамі, для вазочнікаў маладаступныя.

Думаю, што перш чым вызначаць месцы для агітацыі, і сцвярджаць потым, што абсалютна ўсе яны адпавядаюць патрабаванням безбар'ернага асяроддзя, я б праводзіў эксперымент: браў сярэднестатыстычнага чыноўніка гадоў сарака, садзіў яго ў вазок для людзей з інваліднасцю і ў якасці эксперыменту прапаноўваў бы патрапіць ў будынак, напрыклад, школы №201 на Кунцаўшчыне, 20, якое не тое што не мае нармальнага прыстасавання, там нават няма ў зоне бачнасці аб'явы, па якім нумары можна патэлефанаваць, каб чалавеку дапамаглі патрапіць на ганак школы. Менавіта так, і ніяк інакш. Сорамна павінна быць за крывадушнасць і хлусню аб тым, што менавіта ўсе месцы адпавядаюць патрабаванням безбар'ернага асяроддзя", — каментуе сітуацыю назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка.

Чытаць таксама па тэме:

У самым вялікім раёне Мінска вылучылі адно месца для вулічнай агітацыі – стары сквер

Фрунзенскі выбаркам у Мінску 25 чэрвеня зацвердзіў месцы, дзе можна будзе праводзіць перадвыбарчую агітацыю пры правядзенні выбараў прэзідэнта. Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксей Лойка адзначае істотнае пагаршэнне ўмоваў для правядзення кандыдатамі агітацыі ў самым густанаселеным раёне Мінска.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: Фрунзенскі раён: Рэйтынг інклюзіўнасці памяшканняў для агітацыйных сустрэч з выбаршчыкамі Фота