Як стала вядома, увечары 9 ліпеня ў Мінску затрыманы ўдзельнік велапрабега салідарнасці Андрэй Бароўскі. Супрацоўнікі міліцыі чакалі яго каля пад'езда дома. Сказалі, што павязуць у Цэнтральны РУУС. Пра гэта паведамляе яго сястра Марына. Як паведамляе тэлеграм-канал "Мая краіна Беларусь", што ў Бабруйску таксама затрымалі ўдзельніка велапрабега салідарнасці. Затрымалі на падставе таго, што супрацоўнікі міліцыі нібы шукаюць скрадзены ровар. 

Затрыманне ў Бабруйску. Фота: тг-канал МКБ
Затрыманне ў Бабруйску. Фота: тг-канал МКБ

Інфармацыя ўдакладняецца і дапаўняецца.

Калі вас ці вашых знаёмых затрымалі, просім паведаміць праваабаронцам: +37529-841-39-81 (Signal, WhatsApp, Telegram).

Крыніца: Затрымліваюць удзельнікаў велапрабегаў салідарнасці