Па звестках праваабарончага цэнтра “Вясна”, падчас Ланцугоў салідарнасці толькі ў Мінску было затрымана каля 230 чалавек. Як сказаў міністр МУС Юрый Караеў, пры затрыманнях супрацоўнікі праяўлялі максімальную вытрымку:

“Затрымлівалі толькі тых, хто спецыяльна і наўмысна, ігнаруя шматлікія патрабаванні і нават намёк з фізічным выштурхоўваннем, ну ласкавым такім, несілавым, усё роўна стараюцца працягнуць гэтыя мерапрыемствы, дэстабілізаваць абстаноўку…”

Пагаварылі з людзьмі, якіх у тыя дні (19 і 20 чэрвеня) затрымалі. І [чамусьці] іх досвед сведчыць аб адваротным:

Падрабязней пра свой досвед і распавядуць мінчукі, якія апынуліся ў тым віры “ласкавых” затрыманняў.

Слухайце на Soundcloud: 

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

https://spring96.org/be/news/97537

“Ціхары” — гэта супрацоўнікі праваахоўных органаў, якія прыходзяць на масавыя мерапрыемствы ў цывільным адзенні.“Ціхары” сочаць за правядзеннем акцый, часта запамінаюць іх удзельнікаў, а потым складаюць пратаколы і нават выступаюць сведкамі ў судах. Яны могуць і знянацку затрымліваць людзей падчас акцыі. Ці можна навучыцца адрозніваць ціхароў ад звычайных грамадзянаў?

Крыніца: “Ласкавыя” затрыманні падчас Ланцугоў салідарнасці. Як гэта было? — Восьмы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе” Аўдыё