Адна з паштовак, дасланых на конкурс. Ілюстратарка Маргарыта ЦІхановіч Беларуская праваабарончая школа і Задзіночаннем Беларускіх Студэнтаў ў межах ініцыятывы “Майстэрня паштовак салідарнасці” абвесціла конкурс дызайнаў друкаванай прадукцыі (паштоўкі, канверты) для далейшага друку і выкарыстання ў акцыях падтрымкі і салідарнасці з усімі затрыманымі ў час выбарчай кампаніі.

Арганізатары_кі ініцыятывы абяруць пяць дызайнаў і надрукуюць партыю паштовак ці канвертаў. Астатнія эскізы паштовак і канвертаў будуць выкладзены ў адкрыты доступ для друку ўсімі жадаючымі з мэтай выказвання падтрымкі вязнямі.

darja_rubleuskaja-1024x768.jpg
Дар'я Рублеўская. Фота Радыё Рацыя

Кам’юніці-каардынатарка Задзіночання Беларускіх студэнтаў і асістэнтка Беларускай Праваабарончай Школы Дар’я Рублеўская распавядае, што ідэя стварэння “Майстэрні” прыйшла нечакана:

“Я была дома і падпісвала паштоўкі, якія сама ўвечары намалявала. А потым падумала, што калі разам са мной будуць маляваць некалькі чалавек, калі ячшэ больш падпішуць ужо гатовыя паштоўкі, то вязні атрымаюць у разы болей лістоў-паштовак і салідарнасці. Напісала сваёй каляжанцы Лізе, прапанавала стаць суарганізатаркай і мастачкай сустрэч. Праз чатыры дні мы ўжо абвесцілі нашу першую сустрэчу”.

Конкурс арганізатары_кі вырашылі зладзіць для таго, каб прыцягнуць увагу да той сітуацыі, што зараз адбываецца ў краіне, калі за спробу паўдзельнічаць у выбарах і за выказванне свайго меркавання людзі патрапляюць за краты. Таксама, на думку Дар’і Рублеўскай, конкурс дае магчымасць большай колькасці людзяй, якія не хочуць ці не могуць маляваць і набываць паштоўкі, усё ж такі выказаць сваю салідарнасць.

Пераможцы конкурсу атрымаюць:

Дэдлайн падачы эскізаў: да 23:55 30 чэрвеня 2020 года.

“Паштоўкі салідарнасці – адна з нямногіх прамых магчымасцяў выказаць сваю падтрымку вязням. Рэпосты ў Фэйсбуку і гісторыі ў Інстаграме яны не пабачаць у самы цяжкі перыяд, калі знаходзяцца ў няволі. Паштоўкі ж фізічныя, яны адбіваюць у сабе ўвагу людзей і мэсэджы салідарнасці "тут і зараз", – падкрэслівае Дар’я Рублеўская.

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча напісаць арыштаваным, але не ведае з чаго пачаць.

Крыніца: Конкурс дызайну паштовак салідарнасці. Паспей прыняць удзел!