На пярэднім плане - Станіслаў, на заднім - Ілля Косцевы падчас слуханняў у Вярхоўным судзе 22 траўня. Фота: Вольга Шукайла, TUT.BY Amnesty International распачала тэрміновую акцыю ў падтрымку братоў Станіслава і Іллі Косцевых, асуджаных да смяротнага пакарання ў Беларусі. 

Калегія крымінальных спраў Вярхоўнага суду разгледзела 22 траўня апеляцыйную скаргу братоў Косцевых і пакінула прысуд абодвум без зменаў. Яны звярнуліся да прэзідэнта Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні. З моманту прыходу да ўлады ў 1994 годзе прэзідэнт памілаваў толькі адзін раз. Калі ў памілаванні будзе адмоўлена, Станіслава і Іллю Косцевых немінуча пакараюць смерцю.

Amnesty International заклікае ўсіх неабыякавых накіраваць зварот на імя прэзідэнта краіны з заклікам аб захаванні жыцця братам Косцевым і змене ім прысуду на турэмнае зняволенне. 

Нагадаем, Іллю Косцеву 21 год, ягонаму братуСтаніславу - 19. У студзені 2020 году калегія Магілёўскага абласнога суду прыгаварыла братоў Косцевых да смяротнага пакарання праз расстрэл. Іх прызналі вінаватымі ў забойстве 47-гадовай настаўніцы Наталлі Кастрыцы.

«Дайце шанец выправіцца». Родныя асуджаных на смерць братоў Косцевых звярнуліся да Лукашэнкі

Родныя асуджаных звярнуліся да прэзідэнта с просьбай аб памілаванні, паведамляе Радыё Свабода.

Крыніца: Amnesty International заклікае Беларусь не расстрэльваць братоў Станіслава і Іллю Косцевых