Лідзія Ярмошына на паседжанні ЦВК 6 жніўня. У выбарах прэзідэнта Беларусі пасля этапу збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты працягваюць удзел сем чалавек, паведаміла агенцтву «Інтэрфакс-Захад» старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына 22 чэрвеня.

«Сем чалавек здалі подпісы на праверку», — сказала Ярмошына.

Паводле яе, здалі сабраныя подпісы:

Ярмошына таксама адзначыла, што дакладную колькасць здадзеных подпісаў ад кожнага прэтэндэнта ўстановяць па выніках праверкі.

«Праверка будзе завершаная 30 чэрвеня», — удакладніла яна.

Паводле Ярмошынай, на раніцу 22 чэрвеня поўны пакет дакументаў для рэгістрацыі падаў толькі штаб Бабарыкі.

Патэнцыйныя кандыдаты ў прэзідэнты павінны прадставіць у ЦВК шэраг дакументаў, у прыватнасці анкету, дэкларацыю аб даходах і маёмасці, да 4 ліпеня. Рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты пройдзе з 5-14 ліпеня.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Крыніца: Ярмошына: «Сем чалавек здалі подпісы на праверку»