15 чэрвеня ў Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў кандыдаты ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава. Пра гэта TUT.BY распавёў адзін з сябраў ініцыятыўнай групы. "Аляксандру патэлефанавалі з паліклінікі, папрасілі прыйсці туды. Ён баяўся, што гэта правакацыя, але ўсё ж пайшоў. На выхадзе з паліклінікі яго паспрабавала затрымаць-не выйшла. Яго затрымалі крыху пазней", — распавялі ў ініцыятыўнай групе Ціханоўскай.

Аляксандр Кабанаў
Аляксандр Кабанаў

Па іх інфармацыі, Кабанаў знаходзіцца ў ІЧУ Брэста. Прычыны затрымання не вядомыя.

Будзе дапаўняцца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Крыніца: У Брэсце затрымалі прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Ціханоўскай Аляксандра Кабанава