Калі вы не думаеце, што ведаеце пра піяр усё, калі вы хочаце, каб пра вашую арганізацыю дазналася як мага больш людзей, але не ведаеце, з чаго пачынаць, і, нарэшце, калі ў вас ёсць жаданне правесці самую нестандартную і запамінальную піяр-кампанію і заняць прывабнае месца ў беларускай медыяпрасторы ў якасці крутых спецыялістаў, — далучайцеся да нашага курса «Эфектыўныя прэс-службы».

«Эфектыўныя прэс-службы» — навучальны курс ад прафесіяналаў.

23.09.2017 — 25.11.2017

Мінск-Вільня

Пасля заканчэння курса слухачы будуць ведаць:

Падчас курса кожны ўдзельнік пад кіраўніцтвам трэнераў падрыхтуе ўласны праект (медыястратэгію кампаніі), зарыентаваны на патрэбы сваёй арганізацыі.

Пасля курсу «Эфектыўныя прэс-службы» вы здолееце адчуваць сябе больш упэўнена ў медыяпрасторы і быць больш папулярнымі ў беларускім грамадстве.

ДА ЎДЗЕЛУ ЗАПРАШАЮЦЦА:

Прэс-сакратары і супрацоўнікі прэсавых служб недзяржаўных арганізацый, партый і рухаў, журналісты, якія працуюць у галіне камунікатыўных адносін з грамадствам.

АПІСАННЕ КУРСА:

Курс «Эфектыўныя прэс-службы» распачнецца 23.09.2017 і завершыцца — 25.11.2017.

Складаецца з васьмі заняткаў, якія правядуць беларускія прафесіяналы, і майстар-класу замежнага трэнера.

Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень па суботах.

Заяўкі на ўдзел ў навучальным курсе «Эфектыўныя прэс-службы» прымаюцца ад сябраў ГА “БАЖ” па электроннай пошце на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. (з пазнакай PR) да 19.09.2017.

Ваша заяўка павінна ўтрымліваць:

1. Кароткі расповед пра сябе (не больш за 1 000 знакаў).

2. Абгрунтаванне свайго жадання ўдзельнічаць у курсе.

Колькасць удзельнікаў абмежаваная.

Крыніца: «Эфектыўныя прэс-службы» — навучальны курс ад прафесіяналаў