З раніцы 21 траўня ў Маладзечна працягнуўся судовы працэс над Паўлам Пясковым. Пасля абеду ў Вілейцы будуць судзіць Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнка па дапрацаваных пратаколах.  Нагадаем, 20 траўня ў судзе Маладзечанскага раёна пачалося судовае пасяджэнне над Паўлам Пясковым. Разглядалася адразу два сладзеных пратаколы ў дачыненні да актывіста за ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах (арт. 23.34 КаАП), а менавіта: сустрэча з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 15 красавіка, а таксама ўдзел у "кармленні галубоў" 3 траўня.

Маладзечна

Павел Пяскоў каля будынку суда. Фота: Алесь Капуцкі
Павел Пяскоў каля будынку суда. Фота: Алесь Капуцкі

Раніцай 21 траўня суддзя Вікторыя Паляшчук вырашыла, што віна Паўла Пяскова даказаная, і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе штрафа ў 30 базавых велічынь.

Вілейка

Пратаколы ў адносінах да Андрэя Кудзіка і Андрэя Кастэнкі былі адпраўленыя суддзёй Аленай Ахметавай на дапрацоўку, бо паказанні сведак не супадалі з інфармацыяй, выкладзенай у пратаколах. 

Андрэй Кудзік на плошчы ў Вілейцы. Фота з яго Facebook
Андрэй Кудзік на плошчы ў Вілейцы. Фота з яго Facebook

Актывістаў зноў выклікалі ў міліцыю, каб перапісаць пратаколы. А 21 траўня ў 14.10 Андрэя Кудзіка і Андрэя Каcтэнка зноў будуць судзіць. 

Фота і інтэрв'ю — гэта пікет. Як прайшлі суды ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску

19 і 20 траўня ў Вілейцы, Маладзечне і Мінску працягнуліся суды над удзельнікамі сустрэч з блогерам Сяргеем Ціханоўскім, а таксама акцый салідарнасці з берасцейскімі актывістамі («кармленне галубоў»).

Крыніца: У Вілейцы і Маладзечна працягваюць судзіць актывістаў