У Брэсце трэці дзень запар працягваецца судовы канвеер, часта — над аднымі і тымі жа людзьмі. Сёння, 13 мая, ужо паспелі асудзіць Дзяніса Малышэнка на 30 б.в. (810 руб) — за удзел у акцыі “кармлення галубоў” трэцяга мая (арт. 23.34). Пасля судовага паседжання яго ізноў забралі ў ІЧУ. Гэта ўжо другі штраф актывіста за апошнія дні — дагэтуль ён атрымаў штраф таксама ў 30 б.в. за ўдзел другога мая ў сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім.

Праваабаронца Уладзімір Вялічкін
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін

На сёння запланаваны суд і над праваабаронцам “Вясны” Уладзімірам Вялічкіным. Нагадаем, што праваабаронцу затрымалі 10 мая падчас яго маніторынгу акцыі “кармлення галубоў”. Ён знаходзіўся спачатку ў Кобрынскім ІЧУ (пра што Маргарыце Вялічкінай, яго жонцы, ніхто наўпрост не казаў), а потым яго перавезлі у Брэст. Напярэдадні, 12 мая, суддзя Куроўскі прысудзіў яму штраф у 50 б.в. Пасля суда Уладзіміра Вялічкіна таксама не адпусцілі, а забралі ў ІЧУ.

Інфармацыя будзе дапаўняцца

Другі дзень судоў у Брэсце. Асудзілі праваабаронцаў Уладзіміра Вялічкіна і Рамана Кісляка

У Брэсце працягваюцца суды над праціўнікамі завода АКБ, якія кожную нядзелю выходзяць на цэнтральную плошчу на акцыю па "кармленні галубоў". Таксама сёння, 12 мая, асудзілі праваабаронцаў Рамана Кісляка і Уладзіміра Вялічкіна.

Крыніца: Трэці дзень судоў у Брэсце. Павінны ізноў судзіць праваабаронцаў