У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прпануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць. Хто трапляе  ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў і Ізалятар часовага ўтрымання? Перш за ўсё, кожны можа апынуцца там амаль што выпадкова. Часта туды накіроўваюць палітычных актывістаў і праваабаронцаў у межах палітычна матываванага пераследу, калі суды выносяць пакаранне менавіта арыштам. Яшчэ адна катэгорыя людзей — тыя, каго ловяць за знаходжанне ў нецвярозым стане, хто здзяйсняе дробныя хуліганствы  ды іншыя адміністрацыйныя правапарушэнні. Многія з гэтых людзей трапілі нібы ў замкнёнае кола – яны вяртаюцца ў ЦІП па некалькі разоў і сядзяць там амаль месяцамі. Чаму? Ці можна з гэтага кола выйсці?

Прымусовая праца, спецыфічнае стаўленне супрацоўнікаў да розных катэгорый зняволеных, кругласутачнае святло ў камеры, “шмон” і душ раз на тыдзень… Адзіны пазітыў ва ўсім гэтым — нібы тое, што раней умовы ўтрымання былі яшчэ горшымі.

Кожны грамадзянін нашай краіны можа патрапіць у ЦІП альбо ІЧУ. Што гэта за частка жыцця нашага грамадства — слухайце ў пятым выпуску нашага падкаста.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!

Крыніца: ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста Аўдыё