Сёння прапаноўваем паслухаць першы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе”. З чым жывуць прадстаўнікі ўразлівых груп, ці абараняе іх дзяржаўны механізм, што можна пабачыць падчас знаходжання ў закрытых установах? Пра гэтае і шмат-шмат іншае — у падкасце Праваабарончага цэнтру "Вясна" пра людзей і іх уласны досвед. Першы выпуск мы прысвяцілі людзям з інваліднасцю:

Пра дзіўныя і часам трагічныя гісторыі, з якімі могуць сутыкацца людзі з інваліднасцю, нам распавялі Сяргей Драздоўскі, дырэктар "Офіса по правам людзей з інваліднасцю" і юрыст "Офіса" Алег Граблеўскі. Таксама можна пачуць галасы Яўгена Шэўкі  (кіраўніка "Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў"), мінчука Арамаіса Міракʼяна і педыятра Майі Церакулавай.

Меншае, што мы можам зрабіць — гэта ведаць пра досвед людзей, якія жывуць побач з намі. 

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!

Крыніца: Першы падкаст “Вясна прыйдзе”: людзі з інваліднасцю Аўдыё