Судовая калегія Мінскага гарадскога суда пад старшынствам В. Сцяпурка разгледзела апеляцыйныя скаргі актывістаў анархісцкага руху Мікіты Емельянава і Івана Комара, прызнаных палітзняволенымі. У выніку прысуд быў зменены па некалькіх частках абвінавачанні. Канчатковае рашэнне суда (шляхам частковага складання):

Мікіта Емельянаў   — 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму;

Іван Комар — 3 гады і 6 месяцаў узмоцненага рэжыму.

Самі асуджаныя ў суд дастаўлены не былi i судовае паседжанне прайшло без іх удзелу.

Нагадаем, што раней судом Савецкага раёна г. Мінска актывістам было прызначана пакаранне ў выглядзе 7 гадоў пазбаўлення волі кожнаму.

Падрабязнасці судовага пасяджэння — пазней.

2020-27-03_sud_komara_emeljanava.jpg
Перад пачаткам судовага паседжання па апеляцыйнай скарге Емельянава и Комара

Дапоўнена:

Асноўныя моманты, на якія звярнулі ўвагу абаронцы Дзмітрый Лепрэтар і Людміла Казак у сваім выступе на судовым паседжанні:

«Комар не выканаў ні аднаго дзеяння, якое б ўваходзіла ў склад злачынства. Емельянаў ўсё зрабіў сам, пра што сам жа і заяўляў».

«На колькі [гэтая шкода наогул] магла паўплываць на нармальнае функцыянаванне СІЗА? Акрамя таго, узгаранне ля будынка СІЗА доўжылася 5 хвілін. Там прысутнічала вялікая колькасць супрацоўнікаў СІЗА. Але ніхто не распачаў спробы ліквідаваць узгаранне, паколькі ўзгаранне было неістотным».

«Емельянаў дамагаўся толькі эфектыўнасці акцый і разлічваў на тое, што рэчыва хутка загарыцца і хутка патухне. Таму дзеянні не могуць быць кваліфікаваныя ў якасці учыненых агульнанебяспечным спосабам».

«Значыць можна прыцягваць любога дачніка, які мае растваральнік ў бутэльцы, рыльца якой закрыта тканінай».

Прокурорка Алеся Мінец ў сваім выступе адзначыла, што суд абгрунтавана прыйшоў да высновы аб вінаватасці Емяльянава і Комара і быў «ўсебаковым і аб'ектыўным».

Павел Сапелка: Нягледзячы на змякчэнне прысуду Емельянаў і Комар, па-ранейшаму, палітвязні

Юрыст Праваабарончага цэнтра “Вясна” Павел Сапелка адзначае, што нягледзячы на змякчэнне прысуду, праваабарончая супольнасць будзе расцэньваць іх і надалей як палітзняволеных.

Крыніца: Мінгарсуд змяніў прысуд актывістам анархічнага руху Емельянаву і Комару Дапоўнена