Аляксандр Вайцешык Праваабаронца Аляксандр Вайцешык наведаў Нясвіжскі РАУС па позве, якую яму ўручылі наўпрост у лякарні. Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні пакуль не складзены.

Амаль тры гадзіны цягнулася апытанне Вайцешыка. Яго праводзіў капітан міліцыі і старэйшы участковы інспектар М. Хвіцько наўпрост ў файе РАУСа.

“Мы сядзелі там утрох на адной лавачцы — я, адвакат і Хвіцько. Больш там сідзячых месцаў не было. Час ад часу падыходзіў “хтосьці з начальства РАУС” па прозвішчы Чыжык і цікавіўся, як ідзе апытанне”, — распавёў праваабаронца.

Таксама Вайцешык заявіў хадайніцтва аб спыненні справы ў сувязі з адутнасцю склада правапарушэння, а таксама хадатайніцтва аб апытанні сведкаў: актывіста РЭП Мікалая Чарнавуса, журналісткі Тамары Шчапёткінай і праваабаронцы Сяргея Гоўшы. Хадайніцтва задаволілі.

Яшчэ адно хадатайніцтва — аб тым, каб разглядаць справу па месцу жыхарства (бо большасцць сведак жывуць, і сам Вайцешык, жывуць у Баранавічах) было адхілена.

У выніку Хвіцько хацеў уручыць новую позву з’явіцца наноў ў Несвіжскі РАУС 28 лютага. Але Вайцешык хадайнічаў аб тым, каб сустрэчу перанеслі на 2 сакавіка. Хвіцько абяцаў праваабаронцу, што патэлефануе і ўдакладніць, калі ж дакладна яму неабходна прыйсці ізноў, аб азнаёміцца з матэрыяламі справы.

Крыніца: “Апытвалі ў файе і на лавачцы”. Праваабаронца Вайцешык наведаў міліцыю