Клуб ангельскай мовы пра правы чалавека запрашае далучацца, качаць веды пра правы чалавека і паляпшаць ангельскую мову!

Афіша Клуба ангельскай мовы на люты і сакавік:

16.02.2020 у 18.00 Прагляд фільма “The Dark Side of Chocolate”  і абмеркаванне. Як звязаныя правы чалавека і шакалад? Колькі насамрэч каштуе кілаграм какава бабоў? Гэтыя і іншыя пытанні амяркуем пасля прагляда. Будзе попкорн, шакалад і дыскусія. 

17.02.2020 у 19.00 чарговы занятак на тэму Мова ненавісці альбо Hate speech. Разбіраемся з дапамогай эксперткі Таццяны Самнікавай ці слова верабей, як яго злавіць і на што ўплываюць нашыя словы. 

24.02.2020 у 19.00 “Анархізм і правы чалавека”. Чакаем Аляксандра Францкевіча, які апісвае сябе так: “анархіст і праграміст з сярэднім узроўнем ангельскай мовы і вялікім жаданнем падыскутаваць на тэму анархістскіх ідэй”. Ууууух, будзе цікава!

02.03.2020 у 19.00 сустрэча клуба на тэму “Бодзіпазітыў і права на недыскрымінацыю”. Да нас завітае Марыя Колб – феміністка, сузаснавальніца ініцыятывы "Больш цела". Пагаворым пра фэтфобную рэкламу і даведаемся больш пра фемінізм.

09.03.2020 у 19.00 амаль у Міжнародны дзень жанчын паразмаўляем пра гендарную роўнасць, сучасныя выклікі ў Беларусі, жаночы актывізм і забароненыя прафесіі з Ганнай Філістовіч (Цэнтр па прасоўванні правоў жанчын – Яе правы»). Ганна – актывістка і арганізатарка фемстендапа.

klub_angelskaj_sacunkevich.jpg
На адным з заняткаў Клуба ангельскай мовы. Фота:spring96.org

Неабходны ўзровень валодання мовай – pre intermediate (В1) і вышэй, усе мерапрыемствы ў межах Клуба праходзяць на ангельскай мове.  

А тут можна паглядзець пытанні і адказы, каб было лягчэй зразумець, ці пасуюць вам заняткі Клуба ангельскай мовы пра правы чалавека. Калі ў вас застануцца яшчэ пытанні, пішыце: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.

Усе мерапрыемствы праходзяць на Тэрыторыі правоў (Ложынская 16, памяшканне 404), уваход вольны, абавязкова рэгіструйцеся праз форму.

Крыніца: Клуб ангельскай мовы запрашае на заняткі ў лютым і сакавіку