Марына Касінерава. Фота з Facebook Распачатая чарговая справа за экстрэмізм у сацсетках. Грамадская актывістка, удзельніца кампаніі dissident.by Марына Касінерава даведалася, што супраць яе складзены пратакол паводле ч. 2. арт 17.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях, паведамляе "Новы час".

Падставай стаў фотаздымак Вячаслава Касінерава ў шапцы з надпісам "Class War" (надпіс унесены ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў), апублікаваны ў фэйсбуку ажна 8 траўня 2017 года. Праўда, разабраць, які менавіта надпіс на шапцы Касінерава на тым здымку, атрымліваецца не з першага раза. Паводле пратаколу, "экстрэмісцкае" фота было выяўлена пры аглядзе старонкі Марыны 10 студзеня 2020 года.

Чаму раптам узнікла цікаўнасць да публікацыі трохгадовай даўніны? На думку актывісткі, "складанне пратакола — гэта проста чарговы паказчык таго, што за намі і за нашай дзейнасцю пільнуюць і пільнуюць вельмі уважліва. Гэта ў тым ліку адна з формаў псіхалагічнага ціску".

  Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: На Марыну Касінераву склалі пратакол за экстрэмізм у сацсетках