У судзе Мінскага раёна 28 студзеня разглядаецца адміністрацыйная справа сябра Партыі БНФ Іллі Дабратвора. Актывіста вінавацяць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту, якая адбылася ў Мінску 20 снежня.

Пратакол правапарушэння складзены паводле часткі 1 артыкула 23.34 КаАП. Справу разглядае суддзя Павел Жэчка.

Першы штраф  Ілля Дабратвор атрымаў за ўдзел у акцыі пратэсту супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска вынес пастанову аб пакаранні актывіста штрафам у памеры 30 базавых велічынь. 

Крыніца: Судзяць Іллю Дабратвора. Цяпер за акцыю 20 снежня