Апошні тыдзень студзеня пачаўся з новых судоў над удзльнікамі акцый у падтрымку незалежнасці.  У 9.15 пачаўся суд над пісьменнікам Лявонам Баршчэўскім пач. 1 арт. 23.34 КаАП. У мінулы раз гэтую справу адправілі на дапрацоўку праз вялікую колькасць памылак у пратаколе. Зараз пратакол перапрацавалі і справу зноў перадалі ў суд. Суддзя - Іван Касцян. Працэс вёўся на беларуская мове. Сведкамі былі амапаўцы Сяргей Сенько і Віталь Межонны. У суд Баршчэўскі прынёс чатыры шапкі і запытаўся ў сведкаў, у якой ён быў? Пасля перапынку суддзя абвесціў вныік - 30 базавых велічныь штрафу (810 рублёў).

Каго судзяць 27 студзеня?

Мінск, суд Цэнтральнага раёна

barshchauski_sadouski.jpg
Лявон Баршчэўскі і Пётр Садоўскі

У той жа час распачаўся суд над мовазнаўцам, былым дэпутатам Пятром Садоўскім па частцы 1 арт. 23.34 КаАП (працяг суда за ўдзел у акцыі 7 снежня па дапрацаваным пратаколе); Разлядала справу суддзя Таццяна Акавітая. Пётр Садоўскі не прызнаў сваю віну. Спасылаўся на Канстытуцыю і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Адначыў, што калі расарацоўвалі Канстытуцыю, ён прадстаўляў гэты Пакт перад Вярхоўным Саветам.

Па яго словах, 7 снежня ён на плошчы спяваў песню на словы Якуба Купалы "А ў бары, у бары тры дарожанькі". Ён адзначыў, што міліцыя сфабрыкавала пратакол супраць яго. "Ілжывы экспромт" - так назваў гэты пратакол Садоўскі.

Сведкамі па справе выступілі міліцыянты А. Кавальчук і В. Светкін. Апошні сказаў на судзе, што "Садоўскі выступаў пасродкам вымаўлення прамовы".

Вынік - штраф у 30 базавых велічныь (810 рублёў)

sudy_barshchauski_sadouski.jpg
Аўтарытэтная група падтрымкі ў судзе Ленінскага раёна

Мінск, суд Ленінскага раёна

10.00 - Дзмітрый Казлоў (блогер "Шэры кот"), ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)

10.00 - Мікалай Статкевіч, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня). Суддзя - Аляксей Кісляк.

12.00 - Андрэй Кудзік, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за акцыю ў Мінску 8 снежня)

Мінск, суд Партызанскага раёна

11.00 - Вячаслаў Сіўчык, арт. 23.34 КаАП (працяг суда за акцыю ў Мінску 8 снежня). Суддзя - Анатоль Барысёнак.

Мінск, суд Першамайскага раёна

11.00 - Дзіяна Серадзюк, ч. 3 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня ў Мінску).

Гомель, суд Чыгуначнага раёна

16.30 - Барыс Анікееў, ч. 1 арт. 23.34 КаАП (суд за ўдзел у акцыі 20 снежня). 

Суды за акцыі ў падтрымку незалежнасці не спыняюцца. Расклад на студзень і вынікі

Праваабаронцам сталі вядомыя новыя даты судоў за акцыі ў падтрымку незалежнасці, якія праходзілі ў Мінску на працягу снежня 2019 года. Таксама працягваюць судзіць віцебскіх актывістаў, якія выйшлі на акцыю 29 снежня ў сваім родным горадзе. Мы зноў склалі спіс судовых пасяджэнняў па сумнавядомым артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), якія мусяць адбыцца бліжэйшым часам.

Крыніца: Студзень сыходзіць, а суды над удзельнікамі акцый за незалежнасць працягваюцца Фота