Філіп Шаўроў Маладафронтавец Філіп Шаўроў, затрыманы 19 студзеня ў сувязі з інцыдэнтам з помнікам Пушкіну, пераведзены з ізалятары часовага ўтрымання ў Следчы ізалятар №1 на вуліцы Валадарскага. Пра гэта паведамляе прэс-служба "Маладога фронту".

Вядома, што ў адносінах Шаўрова праводзяцца следчыя дзеянні ў межах ч.1 арт. 339 Крымінальнага кодэксу ("Хуліганства"). Ці прад'яўлены затрыманаму абвінавачванні, пакуль невядома. Згодна з заканадаўствам, яны мусяць быць прад'яўлены не пазней за 29 студзеня (10 дзён з моманту затрымання). У адваротным выпадку Шаўрова павінны вызваліць.

Філіпа Шаўрова падазраюць у тым, што ён размаляваў чырвонай фарбай помнік расійскаму паэту Аляксандру Пушкіну, а таксама намаляваў некалькі "палітычных" графіці, адно з якіх - "Свабоду Севярынцу!". На наступны дзень пасля затрымання прэс-служба МУС паведаміла, што Шаўроў сам прыйшоў у міліцыю і прызнаўся, што менавіта ён размаляваў помнік. У доме ў актывіста "Маладога фронту" адбыўся вобшук, падчас якога была вынята вопратка. 

За перформанс з Пушкіным і графіці затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў

Прэс-служба "Маладога фронту" паведамляе пра затрыманне свайго актывіста Філіпа Шаўрова. Ён быў затрыманы ў нядзелю 19 студзеня міліцыяй Цэнтральнага раёну і зараз месціцца ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна.

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: Затрыманы за расфарбаваны помнік Пушкіну маладафронтавец пераведзены на "Валадарку"