Дзяніс Урбановіч у Курапатах. Фота: "Радыё Свабода" Каля офіса Праваабарончага цэнтру "Вясна" затрыманы актывісты "Маладога фронту" Дзяніс і Максім Урбановіч. Гэта адбылося каля 12.30 дня 20 студзеня. 

Пра затрыманне паведаміў палітык Павел Севярынец. Праваабаронцы ўдакладняюць, што затрыманне адбылося пасля таго, як браты Урбановічы выйшлі ў офісу арганізацыі.

Нагадаем, што напярэдадні быў затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў у межах крымінальнай справы за інцыдэнт з помнікам Пушкіна (пафарбаваныя рукі помніка) і графіці "Свабоду Севярынцу". 

Падрабязнасці ўдакладняюцца.

Крыніца: Каля офіса "Вясны" затрыманы маладафронтаўцы Дзяніс і Максім Урбановічы