Актывіст «Маладога фронту» Філіп Шаўроў. Фота з сацыяльных сетак. Прэс-служба "Маладога фронту" паведамляе пра затрыманне свайго актывіста Філіпа Шаўрова. Ён быў затрыманы ў нядзелю 19 студзеня  міліцыяй Цэнтральнага раёну і зараз месьціцца ў ізарятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсьціна.

Як паведаміў у сябе ў Facebook палітык Павел Севярынец, Шаўроў затрыманы па крымінальнай справе. Пра гэта актывіст паспеў паведаміць па тэлефоне сваім сябрам. Верагодна затрыманне звязана з інцыдэнтам з помнікам Аляксандру Пушкіну: тры дні таму хтосьці размаляваў чырвонай фарбай рукі помніка. 

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што з доме ў Філіпа быў вобшук, падчас якога была вынята вопратка.

Пазней прэс-служба "Маладога фронту" ўдакладніла, што іх актывіста затрымалі за нядаўні перформанс з акрываўленымі рукамі Пушкіна, графіці «Свабоду Севярынцу» і яшчэ шэраг іншых палітычных графіці. 

Ці прад'яўлены Шаўрову абвінавачванні, пакуль невядома.

Праваабаронцы будуць сачыць за сітуацыяй. 

Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96 

Крыніца: За перформанс з Пушкіным і графіці затрыманы маладафронтавец Філіп Шаўроў. Заведзена крымінальная справа